Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. У кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Таму Міжнародны дзень роднай мовы ў Кабакоўскай сярэдняй школе пачаўся з прывітальнай акцыі “Гавары са мною па-беларуску!”
Вучні 9 i 11 класaў прынялі актыўны ўдзел у гульнi "Загадкi штучнага iнтэлекту", а вучні 6 класа - у гульнi "Пагуляем у роднае слова".
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе, неабходна берагчы сваю мову, шанаваць і, безумоўна, як мага часцей размаўляць на ёй.
Беражыце РОДНУЮ МОВУ! Размаўляйце па-беларуску!