Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Эссе «Что я знаю о патриотизме»

Чапайла Кірыл

Што я ведаю пра патрыятызм

Чалавек – Радзіма – Патрыёт… Менавіта ў такім накірунку мне хочацца паразважаць пра патрыятызм. На ўспамін адразу чамусьці прыходзіць урок беларускай літаратуры ў 6 класе. Мы вывучалі верш Алеся Ставера “ Жураўлі на Палессе ляцяць..” . Настаўніца запытала ў нас, хто такія патрыёты. І мы ўсе наперабой (каб быць першым) адказвалі, што гэта людзі, якія дапамагаюць перайсці вуліцу бабулям і дзядулям, уступаюць месца старэйшым у аўтобусе… Цяпер я разумею ціхі сум у вачах маёй настаўніцы. Успамінаю, як затым працавалі з тлумачальны слоўнікам, па некалькі разоў перачытвалі вершы пра Радзіму, вялі дыскусіі.

І вось я, дзесяцікласнік, зноў спрабую адказаць на гэта ж пытанне. Для мяне патрыёт – гэта чалавек, які да глыбіні душы любіць сваю Радзіму, свой родны край, свой родны і мілы сэрцу дом, у якім ён вырас. Чалавек, які ніколі не здрадзіць сваёй Радзіме, не пакіне ў цяжкую хвіліну, а будзе жыць і працаваць на яе росквіт. Бо ўсё гэта наша спадчына, што дасталася нам ад нашых продкаў. І яны, нашы дзяды, прадзеды, збераглі для нас гэты неацэнны скарб. А мы? Ці здольны мы захаваць яго і не толькі захаваць, а і перадаць нашчадкам. Як паказвае гісторыя, не проста было захаваць прадзедам нашу родную Беларусь, асабліва ад фашысцкай навалы. Вось дзе былі патрыёты, героі сваёй зямлі, якія аддалі жыццё дзеля міру на планеце. І гэта былі не толькі дарослыя мужчыны і жанчыны. А юнакі і падлеткі, што яшчэ не бачылі жыцця, не адчулі ўсёй яго асалоды. Таму з вялікай удзячнасцю і пашанай мы нясем кветкі да помнікаў воінам-вызваліцелям, наведваем Брэсцкую крэпасць і Хатынь, глядзім і абмяркоўваем фільмы ваеннай тэматыкі. Пазнаем шмат цікавага і павучальнага на ўроках гісторыі. Ганарымся подзвігам усяго савецкага народа, які з такой цяжкасцю здабыў нам Перамогу.

Я таксама хачу перадаць у спадчыну сваім дзецям мірную, чыстую, светлую Беларусь з яе сінявокімі азёрамі і зялёнымі лясамі. Беларусь, дзе ў небе спакойна лунаюць буслы, у празрыстай вадзе віруе рыба, а бяскрайнія лясы поўняцца дзівосным спевам птушак пад пільным наглядам нашых волатаў зуброў. Захаваць і перадаць такую спадчыну сваім нашчадкам– ці ж не патрыятызм?!

Разделы сайта