У суботу 25 студзеня ў школе для вучняў 1-3 класаў прайшло мерапрыемства "Хлеб - усяму галава". Здаўна ўсе народы шануюць хлеб, бо хлеб - сімвал жыцця, здароўя і дабрабыту чалавека. З ранняга ўзросту дзецям неабходна прывіваць любоў, павагу і беражлівыя адносіны да хлеба, да працы людзей, да Радзімы.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі з'яўлення хлеба на стале, аб яго доўгім шляху, які ён праходзіць ад зярнятка да духмянай булкі. Прыгадалі нялёгкую працу земляроба і камбайнера, вадзіцеля і пекара, якія даюць нам магчымасць бачыць кожны дзень на сваім стале смачны хлеб. Даведаліся пра ваенныя выпрабаванні і 125 г блакаднага хлеба. У рамках гадзіны ўдзельнікі успомнілі беларускія народныя казкі "Лёгкі хлеб" і "Пшанічны каласок". Таксама гучалі прыказкі і прымаўкі пра хлеб.
Дзеці прыгадалі правілы беражлівых адносін да хлеба. А напрыканцы мерапрыемства удзельнікі з задавальненнем частаваліся смачнымі пірагамі, булкамі , блінчыкамі і пячэннем.