Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Горячие новости

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З 16 па 23 верасня  ў школе прайшоў Тыдзень роднай мовы. А пачалося ўсё з напісання дыктанта,  прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Дарэчы, дыктант пісалі вучні 8-11 класаў. Для вучняў 5-6 класаў была прапанавана КВЕСТ - гульня "  Фальклор-фальклор - душа народа ". Цікавай і запамінальнай аказалася экскурсія "Па мясцінах Алеся Разанава " ў аграгарадок "Сялец". Гасцінна сустрэла нас і мясцовая школа. Там мы наведалі гістрыка-краязнаўчы музей, дзе даведаліся шмат цікавага і карыснага. А вось вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака " Маё любімае слова па-беларуску". Ну а як жа было абысціся без гастранамічнага фэсту? Дзяўчаты 10 класа пад пільным наглядам настаўніцы абслугоўваючай  працы  перадавалі свой кулінарны вопыт юным пяцікласніцам. Гэта трэба было бачыць! А завяршыўся Тыдзень роднай мовы, як і належыць, сустрэчай са словам, родным, пяшчотным, трапяткім. Словам, якое лілося з вуснаў маладой паэткі Бярозаўшчыны- Алёны Папко. Настаўнікі і вучні змаглі дакрануцца да часцінкі душы аўтара зборніка "Мой сад".  Мерапрыемства пакінула ва ўсіх незабыўнае ўражанне і надзею на новую сустрэчу з нашым РОДНЫМ словам.

Фотоматериалы

Разделы сайта