9 снежня споўнілася 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча, выдатнага беларускага паэта, таленавітага літаратуразнаўца, гісторыка, крытыка и перакладчыка. Чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу, ён набыў вядомасць сваім літаратурным, грамадзянскім і чалавечым подзвігам. Ужо для некалькіх пакаленняў беларускіх чытачоў ён-класік нацыянальнай литаратуры, заўсёды называемы першым пасля Я.Купалы, Я.Коласа.
Юбілей нашага славутага беларуса адзначыўся ў краіне як усенароднае свята. Не засталіся ўбаку і мы. У 7 класе быў праведзены Урок Багдановіча па вывучэнню верша "Маёвая песня". Вучняў старэйшых класаў сабрала Літаратурная гасцёўня "Вянок Максіму", дзе прагучалі лепшыя вершы паэта, дзе ўсе дакрануліся да невядомых старонак з жыцця Максіма і дзе, канечне гучалі песні на словы вялікага майстра. Мы помнім цябе, Максім.