05 мая 2016 года на базе Кабакоўскай СШ адбылося раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры " Арганізацыя навучання беларускай мовы і літаратуры ў 10 класе на павышаным узроўні".
У фае школы гасцей сустракалі хлебам-соллю вучні 5 класа, а з музычным прывітаннем выступілі пачаткоўцы.
Потым дырэктар школы А.В.Грысюк правеў экскурсію па школе. Далей госці наведалі ўрок беларускай мовы ў профільнай групе 10 класа.
Затым вучні 7 класа познаёмілі гасцей ў вершаванай форме з экспанатамі этнаграфічнага кутка.
Пасля настаўнікаў чакала прэм'ера спектакля "Мікітаў лапаць" (паводле камедыі М.Чарота) ў выкананні вучняў старэйшых класаў.
З цудоўным настроем і масай станоўчых эмоцый завяршылася праца метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.