Шосты школьны дзень запрасіў вучняў 5-6 класаў на гульню-падарожжа "Каб любіць Беларусь нашу мілую...". Удзельнікі гульні ў час падарожжа спыняліся на розных станцыях: "Чым і кім славіцца мой край", "Дзякуем прадзедам за Перамогу!", "Мая Бярозаўшчына", "Спяваем разам!" У канцы падарожжа ўсе падсілкаваліся гарачай гарбатай з духмяным пірагом.