Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень роднай мовы

З 16 па 23 верасня  ў школе прайшоў Тыдзень роднай мовы. А пачалося ўсё з напісання дыктанта,  прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Дарэчы, дыктант пісалі вучні 8-11 класаў. Для вучняў 5-6 класаў была прапанавана КВЕСТ - гульня "  Фальклор-фальклор - душа народа ". Цікавай і запамінальнай аказалася экскурсія "Па мясцінах Алеся Разанава " ў аграгарадок "Сялец". Гасцінна сустрэла нас і мясцовая школа. Там мы наведалі гістрыка-краязнаўчы музей, дзе даведаліся шмат цікавага і карыснага. А вось вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел  у стварэнні інтэрактыўнага воблака " Маё любімае слова па-беларуску".     Ну а як жа было абысціся без гастранамічнага фэсту? Дзяўчаты 10 класа пад пільным наглядам настаўніцы абслугоўваючай  працы  перадавалі свой кулінарны вопыт юным пяцікласніцам. Гэта трэба было бачыць! А завяршыўся Тыдзень роднай мовы, як і належыць, сустрэчай са словам, родным, пяшчотным, трапяткім. Словам, якое лілося з вуснаў маладой паэткі Бярозаўшчыны- Алёны Папко. Настаўнікі і вучні змаглі дакрануцца да часцінкі душы аўтара зборніка "Мой сад".  Мерапрыемства пакінула ва ўсіх незабыўнае ўражанне і надзею на новую сустрэчу з нашым РОДНЫМ словам.

План правядзення Тыдня роднай мовы

Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Мерапрыемства

Клас

Час правядз.

Месца правядз.

Адказны

Пятніца 16 верасня

Удзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства

8-11

Каб.1

Каб.7

Касцючонак Т.М.

Мазюк С.Л.

Арганізацыя выставы вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”

На працягу тыдня

бібліятэка

Неліповіч І.Л.

Панядзелак 19 верасня

Прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”

2-5

14.30

фае

Класныя кіраўнікі 2-5 класаў

Квэст-гульня “ Фальклор-фальклор – душа народа”

5-6

14.50

Каб.7

Мазюк С.Л.

Аўторак 20 верасня

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

5,10

13.50

Каб. абслуг.

працы

Неліповіч І.Л.

Мазюк С.Л.

Правядзенне экскурсіі “Аб родным краі на роднай мове”

1-5

13.50

Школьны музей

Федзенчук Г.М

Серада 21 верасня

Экскурсія па родных мясцінах Алеся Разанава

8-11

13.35-15.30

Селецкая СБ

Мазюк С.Л.

Касцючонак Т.М.

Чацвер 22 верасня

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

1-4

12.50-13.35

Каб. 4

Настаўнікі пач. класаў

Падвядзенне вынікаў конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

8-11

На працягу тыдня

Каб.1

Касцючонак Т.М.

Пятніца 23 лютага

Творчая сустрэча з сучаснай беларускай паэткай Аленай Мікалаеўнай Папко

8-11

12.35-13.35

Каб. 7

Мазюк С.Л.

Разделы сайта