1 лістапада
Прыгожы восеньскі дзень у Кабакоўскай школе пачаўся з прыгатавання кашы з сакрэтам. У прыгатаванні прымалі удзел вучні 1-7 класаў. Усіх цікавіла адно пытанне: які сакрэт? Па набору прадуктаў дзеці здагадаліся, што каша будзе з гарбузом. Гатавалі ўсе разам. Каша атрымалася смачная, елі ў прыкуску з сухарырыкамі з жытнёвага хлеба.