Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Тыдзень роднай мовы

Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”

План правядзення

Тыдня беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам:

Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”

Мерапрыемства

Клас

Час правядз.

Месца правядз.

Адказны

Панядзелак 21 лютага

Дзень першы “Гімн роднай мове”

Адкрыццё тыдня:

Акцыя “Я – беларус!” (Абазнач сябе кветкай валошкі, як сімвалам чысціні і нябеснага блакіту)

2-11

8.45 – 9.00

фае

Касцючонак Т.М.

Тэматычная інфармацыйная гадзіна “ Не пакідайце ж мовы роднай…”

2-11

10.40

фае

Мазюк С.Л.

Татальны дыктант па беларускай мове

2-4

5-8

9-11

13.50

Каб.4

Каб.6

Каб. 7

Курневіч Л.Я.

Касцючонак Т.М.

Мазюк С.Л.

Музычны калейдаскоп “Гучы, беларуская песня!”

2-11

Перап.

фае

Неліповіч І.Л.

Работа інфакіёска “Хвіліны роздумаў душы…”

2-11

21.02-26.02

бібліятэка

Неліповіч І.Л.

Аўторак 22 лютага

Дзень другі “ Мова родная – мова модная!”

Акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску!”

1-11

9.00-16.35

урок

Настаўнікі-прадметнікі

Флэшмоб “ Фізкульхвілінка разам!”

1-5

12.35

фае

Здасюк Р.Г.

Інтэрв’ю “ Пагавары са мной на мове роднай, не чужой”

1-11

9.00-16.35

Школа

Вёска

Мізевіч В.В.

Моўны турнір

8

14.50

Каб.

Касцючонак Т.М.

Віктарына “Пазнай героя”

5

12.50

Каб.7

Мазюк С.Л.

Серада 23 лютага

Дзень трэці “Родная мова, матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”

Кіналекторый. Прагляд к/ф “Альпійская балада”

9

9.00

Каб.7

Мазюк С.Л.

Чэлендж “ Далучы сваю далонь”(пажаданні ўсяму свету на беларускай мове)

1-11

9.00-16.30

фае

Касцючонак Т.М.

Чацвер 24 лютага

Дзень чацвёрты “ У нас сваіх хапае слоў”

Турнір знаўцаў роднай мовы

6-7

11.50

Каб.7

Мазюк С.Л.

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Гонкі за ведамі

9

12.50

Каб7

Мазюк С.Л.

Мульціманія па-беларуску

2-5

14.50

Каб.7

Касцючонак Т.М.

Пятніца 25 лютага

Дзень пяты “ Вобразная, вольная, пявучая…”

Гульнёвая праграма “З рога ўсяго многа”

2-5

13.50

Каб.7

Мазюк С.Л.

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Ты будзеш звінець, мая родная мова!”

2-11

14.50

Каб.7

Мазюк С.Л.

Субота 26 лютага

Дзень шосты “У любімай мове, роднай, наскай…”

Беларускія народныя гульні

Бабульчын куфэрак”

2-5

10.00

Каб.5

Андрушкевіч Л.М.

Конкурс “Фразеалагізмы ў малюнках”

2-8

11.00

Каб.1

Касцючонак Т.М.

Панядзелак 28 лютага

Дзень сёмы “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

Закрыццё Тыдня. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне актыўных удзельнікаў.

2-11

10.40

фае

Мазюк С.Л. Касцючонак Т.М.

Пад такім дэвізам у Кабакоўскай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень роднай мовы і літаратуры.

Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень. З самага ранку пачаліся сюрпрызы. Усе, хто заходзіў да нас у школу, сталі ўдзельнікамі акцыі “Я – беларус!” Кожнаму прапанавалі абазначыць сябе кветкай валошкі, як сімвалам чысціні і нябеснага блакіту. Вучні старшых класаў з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы правялі тэматычную інфармацыйную гадзіну “Не пакідайце ж мовы роднай…”. Завяршыўся першы дзень Татальным дыктантам па беларускай мове, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Другі дзень пачаўся з акцыі “Фізкультхвілінкі па–беларуску”, якая аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень праводзілі іх на беларускай мове. Фізкульхвілінкі, арыгінальныя і цікавыя,  педагогі атрымлівалі пры ўваходзе ў школу. А вось пачаткоўцы правялі ў фае школы на перапынках сапраўдны флэшмоб па-беларуску. На працягу ўсяго дня і настаўнікі, і вучні падчас інтэрв’ю “Пагавары са мной на мове роднай, не чужой” чыталі вершы, байкі беларускіх класікаў, адгадвалі беларускія словы, за што атрымлівалі салодкія цукеркі з беларускімі назвамі.

Трэці дзень надаў новых фарбаў Тыдню.  Акцыя “Далучы сваю далонь” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых вучняў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках.

Паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры мелі магчымасць удзельнікі Моўнага турніру, віктарыны “Пазнай героя”, інтэлектуальнай гульні “Гонкі за ведамі”.

Чацвёрты дзень сабраў аматараў мультфільмаў. І гэта была “Мульціманія па-беларуску”. Гледачы былі ў захапленні ад мовы любімых герояў.

А ў наступны, пяты дзень, нашых пачаткоўцаў чакала пазнавальная праграма “З рога ўсяго многа…”. Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, працавалі перакладчыкамі, пісалі калектыўны дыктант, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала сяброўская атмасфера.

Вялікую цікавасць у вучняў выклікала прапанова паўдзельнічаць у конкурсе “Фразеалагізмы ў малюнках”. Выстава атрымалася арыгінальнай. Было таксама шмат жадаючых зазірнуць у “Бабульчын куфэрак”, у якім сабралася шмат беларускіх народных гульняў.

Своеасаблівым фіналам шостага дня стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Ты будзеш звінець, мая родная мова!” Гучала трапнае беларускае слова, гучалі беларускія песні, гумарам іскрыў народны герой Несцерка. Самыя актыўныя ўдзельнікі – а гэта былі не толькі вучні, але і настаўнікі – узнагароджаны памятнымі падарункамі.

І хоць тыдзень закончыўся… “яе пазнаю я яшчэ здалля… гаворка беларуская…”

Наталля Бартноўская,

намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце

Кабакоўскай СШ

Раздзелы сайта